Кіраўнік кабінета прэзідэнта Польшчы Кшыштаф Шчэрскі паведаміў, што прэзідэнт Анджэй Дуда падыме пытанне Беларусі падчас перамоваў з Дзяржаўным сакратаром ЗША Майкам Пампеа. Сустрэча палітыкаў запланаваная на 15 жніўня, яна прымеркаваная святкаванню 100-годдзя перамогі ў Варшаўскай бітве.
Кшыштаф Шчэрскі нагадаў, што 10 жніўня Белы дом апублікаваў заяву, у якой заклікаў беларускія ўлады ўстрымацца ад ужывання сілы супраць уласных грамадзян:
- Прэзідэнт Дуда будзе размаўляць з Майкам Пампеа таксама аб сітуацыі ў Беларусі, таму што сёння гэта вельмі важная тэма. У нас пастаянныя кантакты з Белым домам. Заява Белага дома таксама з'яўляецца рашучым крокам. Нашы ініцыятывы і галасы, і заклікі да партнёраў накіраваныя на тое, каб пераканаць прэзідэнта Лукашэнку адкрыцца на дыялог з апазіцыяй.
Падчас візіту Майка Пампеа ў Польшчу плануецца падпісанне пагаднення, якое пашырыць ваеннае супрацоўніцтва паміж ЗША і Польшчай, яе змест раскрыюць у момант падпісання. Новае пагадненне неабходна з-за змены характару амерыканскай ваеннага прысутнасці ў Польшчы.
IAR/эж