Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Прэзідэнты Польшчы, Літвы, Латвіі і Эстоніі заклікалі арганізаваць „круглы стол” у Беларусі

13.08.2020 18:45
„Дыялог - гэта заўсёды найлепшы шлях да сацыяльнага развіцця, абмеркавання рэформаў і будучыні Беларусі”, - дадалі прэзідэнты.
  .
Пратэст у Мінску.PAP/EPA/TATYANA ZENKOVICH

У сумесным звароце прэзідэнты Польшчы, Літвы, Латвіі і Эстоніі заклікалі беларускія ўлады ліквідаваць напружанне ў краіне, неадкладна спыніць прымяненне сілы супраць грамадзян і вызваліць затрыманых удзельнікаў акцый пратэсту, спыніць далейшы пераслед і пачаць неадкладны дыялог з грамадствам.

„Мы, прэзідэнты Польшчы, Літвы, Латвіі і Эстоніі, як бліжэйшыя суседзі Беларусі ў рэгіёне, члены НАТА і Еўрапейскага Саюза, жадаем, каб Беларусь была стабільнай, дэмакратычнай, незалежнай і багатай краінай”, - распачалі свой зварот лідары.

Яны заклікалі беларускія ўлады „ліквідаваць напружанасць і неадкладна спыніць прымяненне сілы супраць грамадзян”. „Мы заклікаем спыніць гвалт і паважаць асноўныя свабоды і правы чалавека і грамадзян, у тым ліку свабоду выказвання меркаванняў, свабоду сродкаў масавай інфармацыі, свабоду сходаў”, -  чытаему  звароце.

Прэзідэнты таксама заклікалі да „неадкладнага вызвалення затрыманых удзельнікаў палітычных пратэстаў і спынення іх далейшага пераследу”.

Яны заклікалі таксама „неадкладна пачаць дыялог з беларускім народам, прыслухоўвацца да голасу грамадзян і гарантаваць ім свабоду слова”.

„Абапіраючыся на вопыт нашых грамадстваў і наш уласны, мы заклікаем арганізаваць круглы стол па нацыянальным прымірэнні з удзелам прадстаўнікоў улады і грамадзянскай супольнасці”, - напісалі прэзідэнты. Паводле іх, „гэта будзе адпаведным крокам на шляху да сапраўднага нацыянальнага дыялогу”. „Мы перакананыя, што дыялог - гэта заўсёды найлепшы шлях да сацыяльнага развіцця, абмеркавання рэформаў і будучыні Беларусі”, - дадалі прэзідэнты.

Як пісалі лідары Польшчы, Літвы, Латвіі і Эстоніі, „калі беларускія ўлады выканаюць  гэтыя перадумовы, дзверы да супрацоўніцтва з міжнароднай супольнасцю застануцца адкрытымі”. „Ізаляцыя - не шлях да росквіту і развіцця для любой нацыі”, - адзначылі яны.

Прэзідэнты прапанавалі свой удзел у медыяцыі. „Мы гатовыя стаць пасярэднікамі з мэтай дасягнення мірнага вырашэння сітуацыі ў Беларусі, умацаванні незалежнасці і суверэнітэту Беларусі”, - гаворыцца ў звароце прэзідэнтаў Польшчы, Літвы, Латвіі і Эстоніі .

аз