Сенат (вышэйшая палата польскага парламента) прыняў прэзідэнцкі закон аб фінансавай дапамозе для палякаў, сасланых або дэпартаваных у СССР у 1939-1956 гадах. Адначасова сенатары ўнеслі ў згаданы закон тры папраўкі, якія пашыраюць перыяд савецкіх дэпартацый, за які дапамогу можна прызнаваць, паведаміў спікер Сената Томаш Гродзі(Tomasz Grodzki) з Грамадзянскай кааліцыі.
- Змены нумар 1-3 пашыраюць групу атрымальнікаў дапамогі. Згодна з імі, грашовай дапамогай змогуць скарыстацца таксама асобы дэпартаваныя ўладамі Савецкага Саюза таксама ў 1936-1939 гадах.
Законапраект раней у Сенаце прэзентаваў міністр з Канцылярыі прэзідэнта Анджэй Дэра(Andrzej Dera). Ён пераконваў, што ідэя выплаты дапамогі палякам, дэпартаваным у глыб СССР мае маральнае вымярэнне.
- У адрозненне ад ахвяраў гітлераўскай агрэсіі, гэтая група грамадзянаў, якія былі дэпартаваныя або сасланыя ў Сібір, у Казахстан ніякіх кампенсацыяў не атрымалі. Гаворка ідзе пра аднаразовую выплату сродкаў, якае будзе пакрыццём маральных страт.
Паводле закона, дэпартаваныя павінны атрымаць аднаразовую грашовую дапамогу, памер якой залежыць ад часу іх прымусовага знаходжання ў СССР.
аз