Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Прэзідэнты Польшчы, Літвы, Латвіі і Эстоніі абмеркавалі сітуацыю ў Беларусі

17.08.2020 12:40
Лідары абмяняліся думкамі пра развіццё сітуацыі ў Беларусі, асабліва ў кантэксце рэгіянальнай бяспекі.
  .
Прэзідэнт Анджэй Дуда. PAP/Tomasz Gzell


Прэзідэнт Анджэй Дуда паведаміў у Твітэры, што прыняў удзел у тэлеканферэнцыі з прэзідэнтамі Літвы, Латвіі і Эстоніі. Лідары абмяняліся думкамі пра развіццё сітуацыі ў Беларусі, асабліва - як адзначыў Анджэй Дуда - у кантэксце рэгіянальнай бяспекі.

„Нашы чатыры краіны захоўваюць пазіцыю, выказаную ў звароце да беларускіх уладаў”, - напісаў польскі прэзідэнт. „Мы таксама падтрымліваем гатоўнасць падтрымаць палітычны працэс, які рэалізуе волю беларускага народа”, - дадаў Анджэй Дуда.

Ён таксама паведаміў, што прэзідэнты вырашылі працягваць цеснае супрацоўніцтва па гэтых пытаннях і сумесна сачыць за сітуацыяй.

аз