Прэм'ер-міністр запэўніў Святлану Ціханоўскую ў тым, што беларусы могуць разлічваць на падтрымку Польшчы. Матэвуш Маравецкі гаварыў з былой кандыдаткай на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі па тэлефоне.
„Я запэўніў, што беларусы атрымліваюць поўную падтрымку Польшчы - як у імкненні да свабоды, так і ў штодзённым жыцці ў Польшчы”, - напісаў кіраўнік урада ў Твітэры.
„Сёння, 40 гадоў пасля Жнівеньскіх пагадненняў у Польшчы, нам зноў патрэбна гэтая салідарнасць”, - дадаў прэм'ер Маравецкі.
Увечары ў эфіры TVPInfo кіраўнік Канцылярыі прэм'ера заявіў, што Матэвуш Маравецкі „размаўляў з Ціханоўскай пра неабходнасць вызвалення ўсіх палітвязняў і рэпрэсаваных; пра неабходнасць правядзення ў Беларусі свабодных дэмакратычных выбараў”.
Міхал Дворчык паведаміў, што Святлана Ціханоўская падзякавала Матэвушу Маравецкаму за план „Салідарныя з Беларуссю”, які кіраўнік урада агучыў на мінулым тыдні ў Сейме.
аз