Фармацэўтычная кампанія Biomed-Lublin пачала працэс вытворчасці імунаглабуліну з плазмы перахварэўшых Sars-CoV-2. Гэта першы ў свеце лек для людзей, заражаных каранавірусам.
На канферэнцыі «Пачатак вытворчасці польскага леку супраць COVID-19» былі абмеркаваны вынікі даследаванняў, якія праводзяцца ў Польшчы і ва ўсім свеце, і прагрэс у лячэнні антыцеламі людзей, заражаных каранавірусам. Прэс-канферэнцыя была арганізавана ў Рэктараце Люблінскага медычнага ўніверсітэта.
Першы пацыент атрымае ін'екцыю праз два месяцы, распавядае Гжэгаж Чалей доктар медычных навук, які з самага ўдзельнічае ў распрацоўцы леку:
-Праз шэсць тыдняў будзе завершаны вытворчы працэс леку. Ужо праз восем-дзевяць тыдняў першы пацыент атрымае ін’екцыю нашым прэпаратам.
Першая партыя прэпарата будзе прызначана для клінічных выпрабаванняў, праінфармавала кампанія Biomed. Навукоўцы таксама звярнулася да краін ЕЗ з просьбай стварыць плазменныя банкі і павялічыць выдаткі на збор і захоўвання плазмы з антыцеламі.
Фармацэўтычная кампаніі Biomed-Lublin паведаміла, што пасля забеспячэння неабходнай колькасці плазмы ў рэгіянальных цэнтрах донарства крыві і гематэрапіі быў пачаты працэс вытворчасці імунаглабуліну супраць SARS-CoV-2.
IAR/эж