Новая памятная польска-літоўская паштовая марка выйшла ў свет з нагоды 500-годдзя з дня нараджэння Вялікага князя літоўскага і Караля польскага Жыгімонта II Аўгуста. Яе разам выпусцуіла «Польская пошта» і «Пошта Літвы». На марцы выяўлены фрагмент карціны Яна Матэйкі пад назвай «Жыгімонт і Барбара», на якой польскі мастак увекавечыў шлюб Жыгімонта II і Барбары Радзівіл.
Старшыня праўлення «Польскай пошты» Томаш Здзікот паведаміў, што новая марка ўшануе не толькі постаць караля, але агулам супольную гісторыю польскага і літоўскага народаў:
-1 жніўня 1520 года будучы кароль Жыгімонт ІІ Аўгуст нарадзіўся ў Кракаве. Ён стаў вялікай постаццю польскага і літоўскага народаў.
Адмысловая марка паступіла ў продаж у Польшчы накладам 175 тысяч экзэмпляраў. Яе наклад у Літве – 30 тысяч асобнікаў.
IAR/эж