Польска-амерыканскія вучэнні баявой авіяцыі праходзяць у цэнтральнай частцы Польшчы. Пра гэта ў чацвер, 20 жніўня паведаміла Міністэрства нацыянальнай абароны Польшчы ў сацыяльнай сетцы Twitter.
Польскія пілоты адпрацоўваюць паветраныя манеўры разам з амерыканскімі калегамі, які пілатуюць F16. Амерыканскія ваенныя самалёты 480-эскадрылля, размешчанай на авіябазе Шпангдалеме ў ФРГ.
На мінулым тыдні міністр нацыянальнай абароны Польшчы Мар’юш Блашчак заявіў, што на тэрыторыі краіны пачалася чарговая ратацыя ВПС ЗША. У ёй задзейнічаны васямнаццаць F-16 і чатырыста жаўнераў.
PAP/эж