Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Польшчы адзначаюць стагоддзе перамогі над арміяй Будзённага

29.08.2020 08:25
Бітва была другім найбольш значным ваенным поспехам Войска польскага ў барацьбе з Чырвонай арміяй.
Ілюстрацыйны здымакфота: Pixabay.com/julien_roudier/CC0 Creative Commons

У Камараве на ўсходзе Польшчы сёння пачынаецца адзначэнне 100-годдзя кавалерыйскай бітвы, якая адбылася 31 жніўня 1920 году падчас польска-бальшавіцкай вайны. Польскія ўланы, пад камандаваннем Юліуша Румля (Juliusz Rómmel), перамаглі значна большую па сілах Першую конную армію Сямёна Будзённага. Гэта было самае буйное змаганне кавалерыстаў у часы вайны.

«Спектакль, якога Еўропа ўжо больш не ўбачыла», – напісаў пра бітву брытанскі гісторык Норман Дэйвіс.

Бітва пад Камаравым стала прарывам для лёсу вайны на паўднёвым фронце і была другім найбольш значным ваенным поспехам Войска польскага ў барацьбе з Чырвонай арміяй, пасля Варшаўскай бітвы.

У бітве змагаліся славутая Першая конная армія Будзённага і польская Першая дывізія пад камандаваннем палкоўніка Юліуша Румля. Палякаў было паўтары тысячы, расіян у чатыры разы больш – звыш шасці тысяч. Армія Будзённага мела дурную славу па прычыне зверстваў у адносінах да мірнага насельніцтва. Бальшавікі пазбягалі вялікіх бітваў, стараючыся знайсці слабыя месцы ў польскай абароне і прарвацца наперад.

ПР/нг