Польскія рабочыя заснавалі фонд «Салідарныя з Беларуссю» і ахвяравалі на рахунак адзін мільён злотых (больш за 270 тысяч долараў).
- Прафсаюзы добра ведаюць сітуацыю забастоўшчыкаў, сказаў Польскаму радыё старшыня рэгіянальнай ячэйкі Pobrzeże NSZZ Solidarność у горадзе Кашалін Веслаў Крулікоўскі (Wiesław Królikowski).
- Гэта грошы з чальцоўскіх узносаў нашага прафсаюзу. Такім чынам кожны сябра «Салідарнасці» далучыўся да падтрымкі. Назіраючы за тым, што адбываецца ў Беларусі мы бачым шмат супадзенняў з тым, што ў васмідзесятыя гады праходзіла ў Польшчы. Таму наш прафсаюз далучыўся да чыста эканамічнай падтрымкі для бастуючых калектываў.
Веслаў Крулікоўскі добра ведае, з якімі праблемамі змагаюцца сем’і забастоўшчыкаў і зладжаны прафсаюзам канвой з ежай быў адказам на патрэбы беларускіх рабочых і іх сем'яў,
- Чальцы «Салідарнасці» спазналі, як у такіх умовах жывецца, калі не хапае грошай і гэта непасрэдна перакладаецца на магчымасць пракармлення сям’і. Мы не гулялі ў палітыку, мы проста адрэагавалі на патрэбы беларускага Дэмакратычнага Кангрэсу, які з намі схаўрусаваны на ўзроўні Еўрапейскага Звязу.
Нагадаем, што беларускія службы не прапусцілі грузавіка з амаль дваццаццю тонамі прадуктаў.
Кіраўніцтва прафсаюзу «Салідарнасць» заявіла, што зробіць усё магчымае, каб дапамагчы беларускім работнікам.
яс