Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Польшча націскае, каб Еўрасаюз аказаў шырокую падтрымку беларускаму грамадству

29.08.2020 15:00
У Польшчы ўжо прыняты план дапамогі, але падтрымка павінна ісці таксама з іншых дзяржаў.
Szymon Szynkowski vel Sęk
Szymon Szynkowski vel SękPR

Польшча патрабуе фінансавай падтрымкі для беларускага грамадства таксама з боку Еўрапейскага Саюзу. Пра гэта заявіў у эфіры Польскага радыё намеснік міністра замежных спраў Шыман Шынкоўскі вэль Сэнк. Ён нагадаў, што заяўлены прэм’ер-міністрам Матэвушам Маравецкім план дапамогі для Беларусі прадбачвае выдзяленне на дадзеныя мэты 50 млн. злотых (13,5 млн. долараў ЗША). Сродкі будуць прызначаныя на дапамогу грамадзянскай супольнасці ў Беларусі.

- Для арганізацыяў трэцяга сектара, для незалежных медыяў, на чале з тэлебачаннем Белсат, якое мы падтрымліваем здаўна, але дапамога павінна быць яшчэ большай. Варта згадаць пра ролю Польскага радыё для замежжа, якое таксама атрымае дадатковую дапамогу. Мы прымаем шмат крокаў у медыяпрасторы, паколькі важна, каб людзі атрымлівалі інфармацыю.

ПР/нг