Днём у суботу, 29 жніўня, адбылася аварыя калектара, па якім каналізацыйныя сцёкі трапляюць на варшаўскую водаачышчальную станцыю «Чайка». З-за гэтага неачышчаныя сцёкавыя воды пачалі скідваць у Віслу.
Штосекунду ў раку трапляе каля 8 тыс. літраў каналізацыйных сцёкаў. Улады Варшавы стварылі антыкрызісны штаб, пачалося азанаванне сцёкаў, якія зліваюцца ў раку.
Год таму ў Варшаве адбылася аналагічная паломка калектара. Тады польская армія пабудавала пантонны мост, па якім быў пракладзены часовы трубаправод для адводу сцёкавых вод з левабярэжнай часткі сталіцы на ачышчальныя збудаванні на правым беразе Віслы.
вс