Агульная колькасць смяротных ахвяр у краіне склала 2 092 чалавекі.PAP/EPA/Alessandro Di Marco
Міністэрства аховы здароўя паведаміла пра 612 новыя выпадкі заражэння каранавірусам. За суткі ад COVID-19 памерлі 14 пацыентаў, а выздаравела 728.
Найбольшая колькасць новых інфекцый была пацверджана ў Малапольскім (100 выпадкаў), Мазавецкім ( 93 выпадкі) і Сілескім (71 выпадак) ваяводствах. Найменш у Любускім – 7 выпадкаў. За суткі ў Падляскім ваяводстве было выяўлена 10 новых каранавірусных інфекцый.
Міністэрства аховы здароўя паведамляе, што большасць памерлых учора пацыентаў мела таксама іншыя захворванні.
За час эпідэміі ў краіне пацверджана 69 тысяч 129 выпадкаў каранавіруснай інфекцыі. Агульная колькасць смяротных ахвяр у краіне склала 2 092 чалавекі. Выздаравелі 48 тысяч 593.
аз