Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Святлана Ціханоўская наведае Варшаву (дапоўнена)

05.09.2020 10:32
Святлана Ціханоўская сустрэнецца з прэм’ерам Польшчы Матэвушам Маравецкім.
Swiatłana Cichanouska
Swiatłana Cichanouska PAP/EPA/STR

Намеснік міністра замежных спраў Польшчы Павел Яблоньскі паведаміў, што ўзгоднены план візіту былой кандыдаткі на пасаду прэзідэнта Беларусі Святланы Ціханоўскай. Яблоньскі паведаміў, што Ціханоўская сустрэнецца з прэм’ерам Польшчы Матэвушам Маравецкім:

-Мы падтрымліваем прагненне беларусаў самім вырашаць свой лёс. Гаворка не ідзе пра ўмяшанне ва ўнутраныя справы гэтай краіны.

Паводле  афіцыйнай інфармацыі, сустрэча польскага прэм'ера з Ціханоўскай адбудзецца 9 верасня ў сядзібе фонду «Беларускім дом у Варшаве».

Нагадаем, з 10 на 11 жніўня спецслужбы Беларусі змусілі яе пакінуць краіну. 14 жніўня Святлана Ціханоўская ініцыявала стварэнне Каардынацыйнай рады па мірнай перадачы ўлады ў Беларусі.

эж