Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Кіраўнік Канцылярыі прэзідэнта ПР: Па справе Беларусі ЕС не павінен „хаваць галаву ў пясок”

21.09.2020 10:09
Санкцыі пакажуць, што Еўрасаюз здольны рэагаваць на сітуацыю ва Усходняй Еўропе, лічыць Кшыштаф Шчэрскі.
Krzysztof Szczerski
Krzysztof SzczerskiPR

Еўрасаюз не павінен паводзіць сябе як страус, які хавае галаву ў пясок, лічыць кіраўнік Канцылярыі прэзідэнта Польшча Кшыштаф Шчэрскі(Krzysztof Szczerski). Паводле палітыка, санкцыі будуць сведчыць аб адказнай знешняй палітыцы Еўрасаюза:

- Сёння мы заклікаем Еўрасаюз прыняць адказныя крокі ў дачыненні да Беларусі. Перш за ўсё гаворка ідзе пра санкцыі, якія будуць мець большае значэнне і пакажуць, што Еўрасаюз здольны рэагаваць на сітуацыю ва Усходняй Еўропе, а не паводзіць сябе як страус, які хавае галаву ў пясок.

Сёння пытанне санкцыяў супраць Беларусі абмяркуюць міністры замежных спраў ЕС. У сустрэчы кіраўнікоў дыпламатыі краінаў-членаў Еўрасаюза ў Бруселі прымае ўдзел таксама міністр Збігнеў Рау. 
аз