Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Супраца ў рамках ініцыятывы „Рэгіён трох мораў” узмацняе пазіцыю Польшчы ў Еўропе

28.09.2020 11:07
Супраца ў рамах ініцыятывы спрыяе ўзмацненню эканамічнай пазіцыі краіны ў рэгіёне, лічыць кіраўнік польскага МЗС.
(zdjęcie ilustracyjne)
(zdjęcie ilustracyjne)Shutterstock/Trybex

Міністр замежных спраў Польшчы Збігнеў Рау(Zbigniew Rau) лічыць, што рэалізацыя інфраструктурных праектаў у рамках ініцыятывы „Рэгіён трох мораў” павялічыць канкурэнтаздольнасць эканомік краін рэгіёна. У Першай праграме грамадскага Польскага радыё кіраўнік польскага МЗС падкрэсліў, што гаворка ідзе пра змяншэнне адрозненняў паміж краінамі „старога” ЕС і краінамі-удзельніцамі ініцыятывы.

- Натуральнай формай рэалізацыі тых праектаў, з’яўляецца стаўка на развіццё інфраструктуры, як у кіберпрасторы, так у чыгуначным транспарце. Калі нам удасца спалучыць сілы, то дасягнем супольнай мэты, якой з’яўляецца развіццё канкурэнтаздольнасці эканомікаў нашага рэгіёну.

Міністр Збігнеў Рау сказаў, што гэта дазволіць Польшчы наблізіцца да ўзроўню жыцця ў краінах заходняй часткі Еўрапейскага Саюза.

аз