Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Галоўны санітарны інспектар: Праблем з доступам да апаратаў ШВЛ у Польшчы няма

28.09.2020 13:15
Учора міністэрства аховы здароўя паведаміла, што да апаратаў  ШВЛ падключаныя 130 пацыентaў.
Здымак мае ілюстрацыйны характарParentingupstream/pixabay.com/CC0 Public Domain

Колькасць заражэнняў каранавірусам у Польшчы будзе павялічвацца да сярэдзіны кастрычніка. За гэты час штодня можа пацвярджацца дa 1,5 тысячы новых выпадкаў інфекцыяў. Пасля гэтага можна чакаць паступовага змяншэння колькасці інфекцыяў, але яна і так будзе заставацца высокім узроўні, прагназуе Галоўны санітарны інспектар Польшчы.

Яраслаў Пінкас (Jarosław Pinkas) лічыць, што пакуль не трэба ўводзіць санітарных абмежаванняў па ўсёй краіне:

- Аналізуючы эпідэмічную сітуацыю, то бок заражэнні і іх тэндэнцыі, можна браць пад увагу розныя абмежаванні. Аднак яны павінны адпавядаць сітуацыі. Перш за ўсё, яны павінны мець мясцовы характар, паколькі сітуацыя ў Польшчы адрозніваецца ў паасобных рэгіёнах. Таму магчымыя санітарныя абмежаванні павінны адпавядаць патрабаванням канкрэтнай зоны.  

Яраслаў Пінкас запэўніў, што ў польскіх шпіталях праблем з доступам да апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх няма.

Mіністэрства аховы здароўя паведаміла, што да апаратаў  ШВЛ падключаныя 130 пацыентaў. За апошнія суткі былі пацверджаныя 1 306 новых заражэнняў каранавірусам. 15 чалавек памерлі, 516 выздаравелі.

аз