Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Польская кіроўная партыя лічыць ліст амбасадараў у справе ЛГБТІ атакай на грамадства

29.09.2020 09:57
У нядзелю, у прыватнасці, пасольства ЗША ў Польшчы апублікавала ў Інтэрнэце адкрыты ліст паслоў 50 краін у справе супольнасці ЛГБТІ. 
Beata Kempa
Beata KempaPolskie Radio 24

Дэпутат Еўрапарламента Бэата Кемпа заявіла ў эфіры Польскага радыё 24, што ліст 50 паслоў «у справе супольнасці геяў, лесбіянак, бісексуалаў, трансгендэраў, інтэрсексуалаў і іншых меншасцяў у Польшчы» – гэта жорсткая атака на польскае грамадства.

У нядзелю, у прыватнасці, пасольства ЗША ў Польшчы апублікавала ў Інтэрнэце адкрыты ліст паслоў 50 краін. У лісце яны выказалі сваю падтрымку «намаганням па павышэнню інфармавання грамадскасці аб праблемах, з якімі сутыкаюцца геі, лесбіянкі, бісексуалы, трансгендэры і інтэрсексуалы (ЛГБТІ) і іншыя меншасці ў Польшчы, якія сутыкаюцца з падобнымі праблемамі».

Аўтары напісалі, што яны прызнаюць «уласцівую і неад'емную годнасць кожнага чалавека ў адпаведнасці са зместам Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека супраць гвалту і дыскрымінацыі і прадастаўляць ім роўныя магчымасці».

Паводле Бэаты Кэмпы, пра ўзаемную павагу гаворыцца да моманту, пакуль «гэтая група не спрабуе жорстка навязаць нам свае правы». Бэата Кэмпа дадала, што палякі вызначыліся з кірункам дзеянняў у гэтым пытанні на выбарах.

ав