Сёння пачынае вяшчанне новы канал Польскага радыё – Радыё кіроўцаў. Праграмы станцыі прызначаныя для асобаў, якія падарожнічаюць на транспартных сродках – за стырном або ў якасці пасажыраў. Журналісты радыё будуць, у прыватнасці, інфармаваць пра актуальную сітуацыю на дарогах.
Па словах міністра інфраструктуры Анджэя Адамчыка, адна з важнейшых задач грамадскага радыё – прасоўванне бяспекі дарожна-транспартнага руху.
- Гэта выпрацоўванне моды на бяспечны стыль язды, выпрацоўванне моды на тое, каб трымацца правілаў дарожна-транспартнага руху. Гэта рэалізуе грамадская радыёстанцыя, адзін з каналаў Польскага радыё. Я ганаруся тым, што Польскае радыё так ангажуецца ў бяспеку на дарогах. Гэта вельмі патрэбная ініцыятыва.
Радыё кіроўцаў можна будзе слухаць не толькі ў Польшчы, але таксама за мяжою. Інфармацыя рыхтуецца як на польскай мове, так і замежных – па-ангельску і па-расійску.
Слухачы змогуць пачуць пра актуальнае становішча на дарогах, кантрольна-памежных пераходах, рамонтах ды ўскладненнях. У перадачах вядучыя закрануць пытанні бяспечнага перасоўвання па дарогах, але таксама гісторыі аўтамабілебудавання ці мотаспорту, прагучаць юрыдычныя і тэхнічныя парады, гутаркі з экспертамі ў галіне транспарту
нг