Гэтая садавіна ўмацоўвае імунітэт, а таксама прасоўвае свядомы выбар спажыўцоў. Гаворка ідзе пра яблыкі з Груйца, якія будуць раздаваць пасажырам у цягніках Пендаліна. Нацыянальны перавозчык будзе раздаваць садавіну кліентам лініі ў наступную нядзелю. Гэта таксама звязана з Сусветным днём садавіны і агародніны, які адзначаецца сёння.
Прэзідэнт фонду PKP Group Катажына Кухарэк сказала, што варта падтрымліваць польскіх садоўнікаў і плён іх працы. «Кожны падарожнік атрымае яблык нашага паходжання. Мы хочам звярнуць увагу на інфармаванасць спажыўцоў і павысіць яе. Мы таксама даем людзям зразумець, што, выбіраючы айчынную прадукцыю, мы падтрымліваем нашу эканоміку. Мы таксама можам падысці да гэтай тэмы больш эгаістычна і паклапаціцца пра ўласны імунітэт», – пералічыла яна.
У адпаведнасці з рэкамендацыямі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя мы павінны ўжываць каля 400 грамаў яблыкаў альбо 400 мл. яблычнага соку ў дзень.
Груец – гэта горад у цэнтральнай частцы Польшчы, вакол якога па традыцыі размешчана шмат яблычных садоў.
ПР/нг