Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

За апошнія суткі ў Польшчы былі выяўленыя больш за 9,6 тыс. новых выпадкаў каранавіруснай інфекцыі

17.10.2020 12:03
Больш за 327,5 тысячы чалавек знаходзяцца на каранціне, а больш за 45,5 тысячы пад эпідэміялагічным наглядам.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Міністэрства аховы здароўя паведаміла пра 9 622 новыя выпадкі заражэння каранавірусам.  З учорашняга дня памерлі 84 чалавекі, хворыя COVID-19.

За апошнія суткі вылечыліся 2 тысячы 389 чалавек.

Найбольшая колькасць новых выпадкаў інфекцый была зафіксавана ў Мазавецкім – 1 485, Малапольскім – 1 254 і Вялікапольскім – 1 058 ваяводствах. Найменш у Любускім - 157 і Падляскім - 149.

Міністэрства аховы здароўя паведаміла, што з-за каранавіруснай інфекцыі шпіталізаваныя 7 612 чалавек. З іх 604 чалавекі падключаны да апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх.

Больш за 327,5 тысячы чалавек знаходзяцца на каранціне, а больш за 45,5 тысячы пад эпідэміялагічным наглядам.

аз