Prymas Polski abp Wojciech Polak J. Andrzejewski/prymaspolski.pl
Прымас Польшчы арцыбіскуп Войцех Поляк(Wojciech Polak) знаходзіцца ў каранціне, паведаміла курыя Гнезненскай архідыяцэзіі. Прымас кантактаваў з заражаным каранавірусам біскупам Богданам Войтусем (Bogdan Wojtuś).
Богдан Войтусь - гэта дапаможны біскуп Гнезненскай архідыяцэзіі на пенсіі. Тэсты на вірус SARS-CoV-2 пацвердзілі яго заражэнне. Як паведамляе курыя, біскуп Войтусь у цяперашні час шпіталізаваны.
Гнезненская курыя просіць аб малітве ў інтэнцыі старэйшага біскупа і аб усіх хворых і пакутуючых ад пандэміі.
аз