Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Сёлетні дзень Усіх святых у Польшчы выглядае зусім інакш, чым звычайна

01.11.2020 11:14
Улады вырашылі закрыць могілкі для наведвальнікаў.
Зачыненыя могілкі ў Шчэцінефота: PAP/Marcin Bielecki

Сёлетні дзень Усіх святых у Польшчы выглядае зусім інакш, чым звычайна. У апошні час назіраецца пастаянны рост колькасці выпадкаў каранавіруснай інфекцыі, таму, па прычыне вельмі складанай эпідэмічнай сітуацыі, улады вырашылі закрыць могілкі для наведвальнікаў.

У польскай традыцыі вельмі важна на 1 лістапада наведаць сваіх памерлых сваякоў ці сяброў, у гэты дзень на могілках сапраўды шмат людзей, асабліва пажылых асоб, для якіх заражэнне каранавірусам можа быць вельмі небяспечным. Таму сёння і заўтра могілкі будуць зачыненыя. Улады звяртаюцца да пажылых з просьбаю застацца дома, а касцёл прапануе выразіць нашу памяць пра памерлых праз малітву і ўспамін.

Закрыццё могілак – гэта вельмі нялёгкае рашэнне, але ўраду прыйшлося яго прыняць, аб чым казаў у пятніцу прэм’ер-міністр Матэвуш Маравецкі.

- Мы не хочам дапусціць такой небяспекі, каб у выніку наведвання могілак сапраўды шмат чалавек неўзабаве памерла.

Улады абяцаюць дапамагчы гандлярам, якія падрыхтаваліся да дня ўсіх святых і намерваліся прадаваць каля могілак кветкі і знічкі.