Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Агенцтва ўнутранай бяспекі заблакавала сайт з тэрарыстычнай прапагандай

18.11.2020 16:12
Старонка дазваляла публікаваць агітацыйныя матэрыялы тэрарыстычнай арганізацыі «Ісламская дзяржава».
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:madartzgraphics/pixabay.com/CC0 Public Domain

Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы заблакавала сайт, які займаецца распаўсюджваннем тэрарыстычнай прапаганды, паведаміў прэс-сакратар міністра -каардынатара спецыяльных службаў.

Агенцтва ўнутранай бяспекі, выконваючы свае статутныя задачы, атрымала інфармацыю пра вэб-сайт з польскім даменам, які публікаваў агітацыйныя матэрыялы тэрарыстычнай арганізацыі «Ісламская дзяржава».

Сайт на арабскай мове, дазваляў змяшчаць радыкальныя матэрыялы. Карыстальнікі маглі таксама каментаваць, змешчаныя на сайце паведамленні.

У цяперашні час праводзяцца мерапрыемствы, накіраваныя на выяўленне суб'ектаў, якія ўдзельнічалі ў распрацоўцы прапагандысцкага вэб-сайта.

аз