У чацвер, 19 лістапада, пачаўся ІІ Глабальны форум e-Mobility, прысвечаны тэме ўстойлівага транспарту. У міжнароднай канферэнцыі прымаюць удзел прадстаўнікі ўрадаў, міжнародных арганізацый, навукоўцы і бізнесмены.
Сёлета мерапрыемства праходзіць анлайн. Арганізатара форуму – Польшчу – прадлстаўляе прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі і міністр па пытаннях клімату і навакольнага асяроддзя Міхал Куртыка. Кіраўнік польскага кліматычнага ведамства нагадаў, што летась у Варшаве на першы форум прыбыла больш за 500 удзельнікаў з усяго свету:
-Гэта было першае мерапрыемства на міжнародным узроўні, якое закранала інавацыйнасць, перспектывы развіцця электрамабільнасці, а таксама новыя бізнес-мадэлі. Аднак у гэтым годзе з-за пандэміі каранвіруса мы сустрэнемся ў іншай прасторы – віртуальнай. Запрашаю да абмеркавання анлайн, абменам ведамі, вопытам, добрых практык у сферы трансфармацыі сектара ў імкненні скараціць выкіды парніковых газаў, рэалізацыі зялёнага пагаднення, а таксама выклікаў, звязаных з эпідэміяй.
У гэтым годзе ў форуме прымуць удзел камісар ЕЗ па пытаннях транспарту Адына Велеан, а таксама прадстаўнікі ўрадаў Вялікабрытаніі, Чэхіі, Украіны, Егіпта і Нарвегіі. Удзел пацвердзілі і прадстаўнікі міжнародных арганізацый, у тым ліку ААН.
IAR/эж