Міністэрства аховы здароўя Польшчы паведаміла пра новыя 22 464 заражэнні каранавірусам. За апошнія суткі памерлі 149 чалавек, якія перанеслі Covid-19, і 477 чалавек, якія былі заражаныя каранавірусам і мелі хранічныя захворванні. 19 914 заражаных выздаравелі.
Да гэтага часу ў Польшчы пацверджана 819 262 інфекцыі. За час эпідэміі ад кавіду ў Польшчы памерлі 12714 чалавек. Агульная колькасць выздаравелых па ўсёй краіне перавысіла 380 000.
ав