Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Мэр Закапанэ: Мы будзем звяртацца да ўрада з просьбай змяніць рашэнне адносна зімовых канікул

22.11.2020 09:25
На думку прадпрымальнікаў з турыстычнай галіны, рашэнне аб канікулах азначае банкруцтва ў гэтым сектары эканомікі.
У горных курортах ужо пакрываюць трасы штучным снегам PAP/Grzegorz Momot

Мэр Закопане Лешак Дорула хоча ў панядзелак сустрэцца з гарадской радай і ўладамі суседніх муніцыпалітэтаў, каб выпрацаваць агульную пазіцыю і звярнуцца да ўрада з просьбай змяніць рашэнне аб правядзенні зімовых канікулаў у адным тэрміне для ўсіх ваяводстваў.

У Польшчы зімовыя канікулы ў розных ваяводствах праходзілі ў розным часе для таго, каб палякі маглі камфортна выехаць на адпачынак на лыжы.

Паводле мэра Закапанэ, вялікую небяспеку ўяўляе сабой прыезд людзей у адным тэрміне і ў адно месца.

У суботу прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі абвясціў аб рашэнні правесці зімовыя канікулы з 4 па 17 студзеня ва ўсёй Польшчы. На думку прадпрымальнікаў з турыстычнай галіны, такое рашэнне не мае рацыянальнага абгрунтавання і азначае банкруцтва ў гэтым сектары эканомікі.

Уладальнікі гарналыжных станцый, якія ўжо пачалі пакрываць трасы штучным снегам, таксама занепакоеныя. Намеснік прэмʼер-міністра, міністр развіцця, працы і тэхналогій Яраслаў Говін, які быў у суботу госцем «Падзей» у «Навінах Polsat», заявіў, што падʼёмнікі будуць зачыненыя: «паколькі турыстычная і гасцінічная індустрыя зачынена, відавочна, што гэта датычыцца і падʼёмнікаў». Лыжная індустрыя чакае ад прэмʼер-міністра дакладнай дэкларацыі па гэтым пытанні, таму што кожны дзень пакрыцця штучным снегам – гэта велізарныя выдаткі.

Урад паінфармаваў, што дзеці і моладзь на канікулах застануцца дома з-за забароны арганізацыі паездак на зімовыя канікулы.

ав