Польская гуманітарная акцыя распачынае новую кампанію дапамогі людзям, якія асабліва пацярпелі ад пандэміі каранавіруса. Гаворка ідзе пра жыхароў Украіны, Афрыкі і Блізкага Усходу, якія з-за пандэміі асабліва пакутуюць ад голаду, галечы і адзіноты. Арганізацыя збірае грошы на забеспячэнне самых надзённых патрэб жыхароў.
У рамках кампаніі „Мы ў гэтым разам” арганізацыя будзе імкнуцца абмежаваць пабочныя эфекты пандэміі. Прэс-сакратар Польскай гуманітарнай арганізацыі Рафал Гжэлеўскі(Rafał Grzelewski) кажа, што акцыя - гэта доказ салідарнасцi.
- Менавіта, пра гэтую салідарнасць і дапамогу мы павінны памятаць. Цяпер можна падтрымаць нашую спецыяльную акцыю дапамогі асобам, якія асабліва пацярпелі ў выніку эпідэміі ва Украіне , у Афрыцы і на Блізкім Усходзе. Мы, як чалавечнасць, супольна змагаемся з гэтым крызісам.
На ўсходзе Украіны, дзе ўжо 6 гадоў працягваецца ўзброены канфлікт, эпідэмія прычынілася да ізаляцыі шматлікіх пажылых людзей, якія пакутуюць ад галечы і адзіноты. У сваю чаргу, у Паўднёвым Судане і Емене пандэмія выклікала голад і абмежавала магчымасць аказання гуманітарнай дапамогі.
Польская гуманітарная акцыя дапамагае ва Украіне, у Паўднёвым Судане і Емене ўжо некалькі месяцаў.
аз