Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Генпракурор дабіваецца адмены прысуду, вынесенага амаль 70 гадоў таму

27.11.2020 08:33
Мужчыны былі асуджаныя за праслухоўванне радыёперадач «Голас Амерыкі», «Бі-Бі-Сі» і «Свабодная Еўропа».
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com/siekierski.photo

Генеральны пракурор Збігнеў Зёбра звярнуўся ў Вярхоўны суд з заявай аб ануляванні прысудаў, якія былі вынесеныя варшаўскімі судамі на пачатку 50-ых гадоў. Прысуды датычаць двух мужчын, асуджаных за распаўсюд ілжывых навін, якія могуць нанесці сур’ёзную шкоду інтарэсам Польскай Народнай Рэспублікі.

Абодва былі асуджаныя за праслухоўванне радыёперадач «Голас Амерыкі», «Бі-Бі-Сі» і «Свабодная Еўропа», а затым распаўсюд інфармацыі аб краінах народнай дэмакратыі, Савецкім Саюзе і Польшчы. Ім было прад'яўлена абвінавачанне ў распаўсюдзе ілжывых навін, якія могуць сурʼёзна нашкодзіць інтарэсам Польшчы. Інфармацыя датычыла, у прыватнасці, вывазу прадуктаў харчавання ў Савецкі Саюз, адсутнасці суверэнітэту Польшчы і Катынскага злачынства. Суды ПНР прызналі абодвух мужчын вінаватымі і прысудзілі да пазбаўлення волі тэрмінам на паўтара года, скарочаным у выніку амністыі да 9 месяцаў.

Генеральны пракурор не пагадзіўся з гэтымі прысудамі і прыняў рашэнне накіраваць касацыйную скаргу ў Вярхоўны суд па справах абодвух мужчын. Як адзначаецца ў касацыйных скаргах, вышэйназваныя прысуды зʼяўляюцца няправільнымі, паколькі паводзіны асуджаных, якія заключаліся ў паўтарэнні заслуханых паведамленняў, не адпавядалі прыкметам забароненага дзеяння. Генеральны пракурор папрасіў адмяніць вердыкты ў поўным абʼёме і апраўдаць асуджаных.

IAR/нг