Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Польшчы рыхтуюцца на трэцяй хвалі захворвання на Covid-19

28.11.2020 12:34
З учорашняга дня 599 інфіцыраваных памерлі.
Каранавірус у Польшчы PAP/Aleksander Koźmiński

З учорашняга дня 599 інфіцыраваных памерлі, выздаравелі 21 637. За мінулыя суткі ў Польшчы было праведзена 42,1 тысячы тэстаў на каранавірус.

З 599 новых ахвяр COVID-19 514 мелі хранічныя захворванні.

«Мы рыхтуемся да трэцяй хвалі заражэнняў каранавірусам, якая можа адбыцца ў студзені і лютым. Гэта тыповы перыяд грыпу, таму рызыка развіцця хваробы можа быць вышэй», – сказаў намеснік міністра аховы здароўя Вальдэмар Краска.

«На жаль, мы рыхтуемся да гэтай хвалі, таму што эксперты таксама кажуць пра гэтую трэцюю хвалю, больш-менш у студзені і лютым, і таму ідзе будаўніцтва часовых бальніц, якія, безумоўна, зараз не пачнуць працу, паколькі пакуль інфекцый не так шмат, але мы павінны быць гатовыя да магчымасці трэцяй хвалі», – сказаў Краска ў Polsat News.

ав