Падчас галасавання ў пятніцу польскі Сейм вырашыў, што 6 снежня стане гандлёвай нядзеляй. Такім чынам, у снежні павінна быць тры нядзелі з гандлем: запланаваныя на 13 і 20 снежня 2020 г. і адна дадатковая нядзеля: 6 снежня.
Як гаворыцца ў абгрунтаванні папраўкі, «перадсвяточны перыяд, асабліва перад Калядамі, гэта перыяд, калі колькасць кліентаў, якія робяць пакупкі, значная. Каб расцягнуць гэты працэс у часе апраўдана ўвесці дадатковую гандлёвую нядзелю 6 снежня 2020 г. З аднаго боку, гэта дасць магчымасць захаваць санітарныя абмежаванні ў сувязі з эпідэміяй, а з іншага боку, гэта акажа станоўчы ўплыў на прадпрымальнікаў, спрыяючы паляпшэнню іх фінансавага становішча».
Сёння ў Польшчы пасля 21 дня адчыніліся гандлёвыя цэнтры. Бачна, што палякі гэтага чакалі, паколькі ў крамах назіраўся рух як перад пандэміяй.
ав