Пачалася дабрачынная кампанія «Пасылка для малечы». Фундацыя «Маленькія стопкі» у сёмы раз заклікае людзей дапамагаць дзецям у дзіцячых дамах, адзінокім маці і госпісам па ўсёй Польшчы.
Старшыня фундацыі айцец Томаш Канцэлярчык патлумачыў, што ў першую чаргу патрэбныя гігіенічныя сродкі для дзяцей, але таксама для маці. Людзі, якія хочуць падрыхтаваць перадачу, павінны даставіць набытыя рэчы, якія потым перадаюць туды, дзе знаходзяцца дзеці, якім неабходная дапамога.
Як дадаў Томаш Канцэлярчык, фундацыя спадзяецца, што атрымаецца паўтарыць вынік мінулага года, нягледзячы на пандэмію каранавірусу. На той момант было сабрана амаль 30 тыс. пакетаў.
IAR/нг