Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Польшча чакае новых прапаноў па бюджэце ЕЗ ад Германіі

29.11.2020 14:26
Польшча і Венгрыя пагражаюць накласці вета на праект бюджэту, ставячы пад сумнеў механізм сувязі выплаты сродкаў ЕЗ з прынцыпам вяршэнства закону.
Siedziba Parlamentu Europejskiego w Strasburgu
Siedziba Parlamentu Europejskiego w StrasburguBotond Horvath / Shutterstock.com

Кіраўнік кабінета прэзідэнта міністр Кшыштаф Шчэрскі заявіў, што Польшча чакае новых прапаноў па бюджэце ЕЗ ад Германіі, якая старшынствуе ў Еўрапейскім Звязе. Польшча і Венгрыя пагражаюць накласці вета на праект бюджэту, ставячы пад сумнеў механізм сувязі выплаты сродкаў ЕЗ з прынцыпам вяршэнства закону ў дадзенай дзяржаве. На думку Польшчы і Венгрыі, гэты крытэрый недакладны і можа выкарыстоўвацца для прыняцця палітычна матываваных рашэнняў.

Кшыштаф Шчэрскі заявіў у эфіры TVP INFO, што Германія, выкарыстоўваючы няправільную тактыку перамоваў, прывяла да дадзенай сітуацыі, таму ад яе залежыць прапанова рашэнняў, якія дазволяць усім краінам ЕЗ прыняць новы бюджэт:

- Польшча чакае прапановаў ад Германіі, якая цяпер старшынствуе ў ЕЗ. Менавіта памылкі падчас старшынства Германіі і яе перамоваў давялі да таго, што да гэтага часу ў супольнасці не быў прыняты новы бюджэт. Трэба пачакаць, як дзяржава-старшыня намерана выйсці з гэтага тупіка, які склаўся за месяц да канца тэрміну, на які быў прыняты папярэдні бюджэт.

У пятніцу прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі, падчас гутаркі з канцлерам Ангелай Мэркель, пацвердзіў, што Польшча гатовая накласці вета. У той жа час ён падкрэсліў, што Польшча разлічвае на далейшую супрацу па пошуку вырашэння, якое "будзе гарантаваць правы ўсіх дзяржаў-членаў і паважаць дагаворныя працэдуры".

IAR/нг