Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

З сённяшняга дня некаторыя катэгорыі вучняў могуць вярнуцца ў школу

30.11.2020 10:31
Нагадваем, на наступны дзень пасля заканчэння дыстанцыйнага навучання, то бок 4 студзеня, у Польшчы пачнуцца зімовыя канікулы.
Здымак мае ілюстрацыйны характарTaken/pixabay.com/CC0 Public Domain

Дыстанцыйнае навучанне дзейнічае ў Польшчы да 3 студзеня 2021 года, але з сённяшняга дня некаторыя катэгорыі вучняў могуць вярнуцца ў школу.

Гаворка ідзе, напрыклад, пра навучэнцаў спартыўных школаў. У сваю чаргу навучэнцы  прафесійных вучылішчаў змогуць вярнуцца на практыкаванні.

Прэс-сакратар Міністэрства нацыянальнай адукацыі Анна Астроўска (Anna Ostrowska) паясняе, што на стажыроўкі змогуць вярнуцца таксама некаторыя катэгорыі навучэнцаў прафэсійных вучылішчаў .

- Вучні прафесійных вучылішчаў першай ступені, якія з’яўляюцца непаўналетнімі працаўнікамі змогуць праходзіць стажыроўку ў працадаўцы, зразумела, калі гэта не будзе пагражаць іх здароўю ў сувязі з актуальнай эпідэміялагічнай сітуацыяй на дадзеным прадпрыемстве.  

Нагадваем, на наступны дзень пасля заканчэння дыстанцыйнага навучання, то бок 4 студзеня, у Польшчы пачнуцца зімовыя канікулы. У гэтым годзе зімовыя канікулы будуць адбывацца ў адным тэрміне па ўсяе Польшчы.

аз