Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Мінабароны Польшчы: Джо Байдэн будзе працягваць ваеннае супрацоўніцтва з Польшчай

23.12.2020 10:11
Міністр Марыюш Блашчак запэўніў, што новы прэзідэнт ЗША будзе працягваць цяперашнюю палітыку на ўсходнім флангу НАТА.
     .
Міністр нацыянальнай абароны Польшчы Марыюш Блашчак.Foto: Andrzej Gralewski/Polskie Radio

Міністр нацыянальнай абароны Польшчы Марыюш Блашчак(Mariusz Błaszczak) пераконвае, што Джо Байдэн будзе працягваць цяперашнюю амерыканскую палітыку на ўсходнім флангу НАТА. Госць Першай праграмы грамадскага Польскага радыё кажа, што ўсе амерыканскія палітыкі згодныя па гэтай справе. Кіраўнік Мінабароны нагадаў, што колькасць амерыканскіх вайскоўцаў у Польшчы будзе павялічаная:

- Паводле дамовы, якую мы заключылі 15 жніўня бягучага году, колькасць амерыканскіх жаўнераў у Польшчы павінна быць павялічаная. Надоечы я размаўляў з камандзірамі амерыканскай арміі, якія пацвердзілі, што дамова будзе рэалізаваная.  

Нагадваем, пагадненне аб польска-амерыканскім супрацоўніцтве, падпісанае 15 жніўня, таксама прадугледжвае стварэнне ў Польшчы Камандавання 5-га Корпуса амерыканскай арміі. Як падкрэсліў міністр Блашчак, менавіта з Польшчы будуць камандаваць усімі сіламі НАТА на ўсходнім флангу.

аз