Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Працягваецца будаўніцтва трасы Via Carpatia на тэрыторыі Польшчы

23.12.2020 15:15
Польскі ўчастак міжнароднай трасы Via Carpatia будзе складаць больш за 700 кіламетраў.
a.
Дарогa.Photo: Skibka/pixabay.com/CC0 Public Domain

Пачаліся тэндары на праектаванне і будаўніцтва дзвюх участкаў хуткаснай дарогі S19: Іскшыня – Пястовае Месца (Iskrzynia - Miejsce Piastowe) і Пястовае Месца – Дукля(Dukla). Яны складуць больш за звыш 20 кіламетраў і ў будучыні стануць часткай міжнароднай трасы Via Carpatia. У рамках інвестыцыі будуць пабудаваныя: масты, эстакады, развязкі і зоны абслугоўвання падарожных.

Паводле Генеральнага дырэктара Нацыянальных дарог і аўтамагістраляў Томаша Жухоўскага(Tomasz Żuchowski), траса будзе праходзіць па складаных у геалагічным аспекце тэрыторыях:

- Да гэтай пары былі выкананыя 1 261 бурэнне. Глыбіня аднаго складае каля 10 кіламетраў. Такім чынам мы правяраем тэхнічныя магчымасці для будаўніцтва трасы. Ужо згаданыя дадзеныя сведчаць пра складанасць інвестыцыі, рэалізаванай у горах Бяшчады.

На дадзены момант падрадчыкі распрацоўваюць будаўнічыя праекты для астатніх участках трасы S19 на поўдзень ад гораду Жэшаў(Rzeszów). Завяршэнне распрацоўкі дакументацыі запланаванае на сярэдзіну 2021 года.

Польскі ўчастак міжнароднай трасы Via Carpatia будзе складаць больш за 700 кіламетраў.

аз