Прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі паведаміў, што гміны і паветы на поўдні Польшчы, якія пацярпелі ад забароны на зімовы турызм, атрымаюць з гэтак званага „Сектарнага шчыта”мільярд злотых. Паводле кіраўніка польскага ўраду, згаданая тэма абмяркоўвалася падчас сённяшняй сустрэчы Эканамічнага крызіснага штаба.
Матэвуш Маравецкі запэўніў, што ў бліжэйшыя дні будуць прадстаўлены індывідуальныя праграмы для гмін і паветаў, якія найбольш пацярпелі ад каранціну.
Прэм’ер заявіў, што сродкі, прызначаныя на „Секатры шчыт” паступяць з дзяржаўнага бюджэту і былі атрыманыя ў выніку ўшчыльнення падатковай сістэмы ў краіне.
аз