Праз пандэмію каранавіруса давайце не будзем сустракацца ў вялікім коле людзей падчас святаў, гэта для нашага ж дабра, – заклікаюць лекары. Медыкі нагадваюць, што эпідэмія – справа сур'ёзная, і мы павінны трымаць дыстанцыю, – заклікае менеджар часовага шпіталя ў Шчэціне Магда Вішнеўская:
-Калі ласка, дбайце пра сябе. Калі ласка апранайце маскі, не сустракайцеся вялікімі групамі і трымайце дыстанцыю адзін ад аднаго. Гэта ўсё неабходна вам, а таксама падумайце пра нас! Навошта давадзіць сітуацыю да таго, каб у шпіталі не хапала месцаў для цяжка хворых. Паглядзіце, эпідэмія ж працягваецца!
Падчас навагодніх і калядных святаў палякі могуць запрасіць да сябе на ўрачыстую вячэру не больш за пяць чалавек. З 28 снежня 2020 па 17 студзеня 2021 года ў Польшчы ўводзіцца поўны агульнанацыянальны каранцін. У навагоднюю ноч дзейнічае забарона на перасоўванне з 19.00 да 6.00 раніцы 1 студзеня.
iar/эж