Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Больш за 13 тысяч новых выпадкаў каранавіруса выяўлена ў Польшча

24.12.2020 12:43
За апошнія суткі ад гэтай хваробы памерлі 497 чалавек.
Ілюстрацыя Фота: PAP/EPA/JULIEN DE ROSA

Міністэрства аховы здароўя Польшчы паведаміла аб 13 115 новых выпадках каранавіруса Sars-Cov-2. За апошнія суткі ад гэтай хваробы памерлі 497 чалавек.

У часовым шпіталі на Нацыянальным стадыёне ў Варшаве зараз занята 80 ложкаў. Дзесяць пацыентаў знаходзяцца ў цяжкім стане, яны ў рэанімацыі.
Асабліва ў часы заразы людзі чакаюць цуду Раства Хрыстовага калядная ялінка і капліца – гэта элементы, якія сёлета дазволяць пацыентам шпіталя на Нацыянальным стадыёне дазволяць далучыцца да свята. Аднак як кажа доктар Яцэк Насілоўскі, нягледзячы на вялікае свята, барацьба з Covid-19 мае першараднае значэнне для пацыентаў і лекараў:

-Нягледзячы на тое што ў некаторых месцах стаяць ялінкі, у бальніцы працягваецца праца. Тут не будзе ні Куцці, ні іншых элементаў святаў. Мы працягваем працаваць у звычайным рэжыме. Сённяшняя праца ні чым не адрозніваецца ад звычайнага працоўнага дня.

З пачатку эпідэміі ў Польшчы выяўлена 1 239 998 выпадкаў заражэння каранавірусам Sars-Cov-2. Ад гэтай хваробы памерлі 26 752 жыхары Польшчы.

iar/эж