Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Прэзідэнцкая пара павіншавала палякаў з Раством

24.12.2020 16:27
Асабліва цёплыя словы першая дама Польшчы Агата Корнхаузер-Дуда накіравала палякам замежжа.
 -
Агата Корнхаўзер-Дуда і Анджэй Дуда Foto: KPRP/Grzegorz Jakubowski

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда і яго жонка Агата Корнхаўзер-Дуда павіншавалі палякаў з Калядамі. Святочныя віншаванні прэзідэнцкай пары былі апублікаваныя на сайце Канцылярыі прэзідэнта, а таксама ў сацыяльных сетках.

«Дарагія суайчыннікі! З нагоды Раства прыміце самыя шчырыя пажаданні моцнага здароўя і шчасця вашым дамам», – сказаў прэзідэнт Анджэй Дуда.

«Перш за ўсё, мы жадаем вам, каб як мага хутчэй скончыліся цяжкасці, праблемы і абмежаванні, звязаныя з пандэміяй, каб у гэтыя святы хоць бы на час мы змаглі забыцца аб усіх клопатах», – адзначыла першая дама Агата Корнхаўзер-Дуда. Асабліва цёплыя словы яна накіравала палякам замежжа.


Прэзідэнт пажадаў, каб 2021 год быў спрыяльным для ўсіх палякаў. «Мы цвёрда верым, што ён будзе лепш старога, што разам мы справімся з усімі выклікамі».

iar/эж