Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

"Дзяржаўныя лясы" вызначылі ўзнагароду за дапамогу ў выяўленні падпальшчыка 500-гадовага дуба

26.12.2020 13:12
За дапамогу ў затрыманні падпальшчыка - 10 тысяч злотых (2220 еўра).
  500-
Зламыснік падпаліў 500-гадовы Дуб Рэчы Паспалітайhttps://www.facebook.com/OchotniczaStrazPozarnaWLidzbarku/photos/pcb.1858799694275589/1858799654275593

У сувязі са спаленнем амаль пяцісотгадовага помніка прыроды «Дуб Рэчы Паспалітай» у запаведніку Яр Брыніцы (Jar Brynicy) ў Бродніцкай лясной акрузе дырэктар абласнога ўпраўлення »Дзяржаўных лясоў« у Торуні ўручыў прэмію ў памеры 10 000 злотых за дапамогу ў затрыманні падпальшчыка.

Учора ў ваколіцах Бродніцы згарэў 500-гадовы «Дуб Рэчы Паспалітай», які быў помнікам прыроды. Акружнасць згарэлага дрэва складала 641 сантыметр, а вышыня – каля 35 метраў.

яс