Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Польшчы пачынаецца праграма вакцынацыі жыхароў ад COVID-19

27.12.2020 08:00
Першыя прышчэпкі атрымаюць супрацоўнікі Цэнтральнай клінічнай бальніцы Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjneShutterstock/Mongkolchon Akesin

А восьмай раніцы (10.00 паводле мінскага часу) пачынаецца вакцынацыя медычнага персаналу ў рамках Нацыянальнай праграмы імунізацыі ў Польшчы. Першыя прышчэпкі атрымаюць супрацоўнікі Цэнтральнай клінічнай бальніцы Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі на вуліцы Валоскай у Варшаве.

Трыста тысяч доз вакцыны супраць COVID-19 будуць дастаўлены ў Польшчу да канца года, паведаміў у Twitter кіраўнік канцылярыі прэм'ер-міністра Міхал Дворчык. У суботу раніцай Агенцтва матэрыяльных рэзерваў атрымала дзесяць тысяч дозаў вакцыны ад кансорцыума Pfizer/BioNTech, прызначаных для медычных работнікаў. Міністр Міхал Дворчык падкрэсліў, што вакцыны з першай партыі даставяць ва ўсе 72 бальніцы, дзе будуць ставіць прышчэпкі.

IAR/нг