Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У 2020 годзе рух на межах Польшчы знізіўся ў тры разы

31.12.2020 11:46
У 2019 годзе падарожнікаў было больш за 54 мільёны, а ў 2020 – толькі каля 18 мільёнаў.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneM-SUR/shutterstock

З-за эпідэмічных абмежаванняў, уведзеных Польшчай і краінамі-суседзямі ў 2020 годзе, памежнікі прапусцілі ў тры разы менш людзей, чым у мінулым годзе. У 2019 годзе падарожнікаў было больш за 54 мільёны, а ў 2020 – толькі каля 18 мільёнаў, – паведаміла лейтэнант Памежнай варты Польшчы Агнешка Голяс (Agnieszka Golias):

-У 2019 годзе ў суткі памежны кантроль у Польшчы праходзіла 150 тысяч чалавек, а ў 2020 ад 35 да 50 тысяч.

Нагадаем, падчас першай хвалі эпідэміі з 15 сакавіка па 12 чэрвеня быў адноўлены пастаянны памежны кантроль на межах Польшчы з іншымі краінамі Еўрапейскага Звязу. Гэта быў самы доўгі такі перыяд з моманту ўступлення Польшчы ў Шэнгенскую зону.

iar/эж