Канцэртная навагодняя ноч з Польскім радыё прайшла онлайн. Канцэрт можна паглядзець яшчэ і цяпер у запісе.
Гэта была зусім асаблівая навагодняя ноч з Польскім радыё. У рамках мультымедыйнай інаўгурацыі музычнай сцэны Польскага радыё мы маглі паглядзець відэаканцэрты ў выкананні польскіх зорак папулярнай музыкі. Былі, сярод іншага: Малгажата Астроўская, Lanberry і Kamp!
Кожны з артыстаў сыграў свае найвялікшыя хіты, а таксама свае любімыя песні.
Мультымедыйны канцэрт Польскага радыё на Новы год гэта больш за 6 гадзін музыкі для слухачоў усіх узростаў.
Канцэрты запісваліся ў сучаснай студыі Польскага радыё S3.
Запрашаем паглядзець гэтыя ўнікальныя канцэрты!
- Пасля няпростага досведу 2020 года мы з вялікай надзеяй глядзім на надыходзячы 2021 год, – сказала апоўначы Агнешка Каміньска, старшыня праўлення Польскага радыё, павіншаваўшы гледачоў з Новым годам. – Я жадаю вам самага найлепшага, каб 2021 год стаў часам росквіту, здароўя, радасці і здзяйснення мараў, – дадала Каміньска.
Prezes Polskiego Radia Agnieszka Kamińska
яс