Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Польшчу працягваюць прыбываць новыя дозы вакцыны супраць каранавіруса

02.01.2021 11:03
Дагэтуль у Польшчу было дастаўлена 310 тысяч доз вакцыны супраць каранавіруса.
   Sars-Cov-2
Вакцына супраць каранавіруса Sars-Cov-2Фота: PAP/Leszek Szymański

У панядзелак, 4 студзеня ў Польшчу прыбудзе чарговыя 310 тысяч доз вакцыны супраць каранавіруса Sars-Cov-2 вытворчасці кампаніяў Pfizer і BioNTech.

Кіраўнік канцылярыі прэм'ер-міністра Польшчы Міхал Дворчык паведаміў, што ў панядзелак колькасць вакцын супраць каранавіруса, дастаўленых у так званыя вузлавыя больніцы, дасягне ў агульнай складанасці каля 200 тысяч доз:

-У хуткім часе ўсе дозы вакцынаў, якія былі дастаўленыя для «нулявой групы» будуць перададзеныя ў «вузлавыя лякарні». Аднак пэўная частка з гэтых першых дзвюх партыяў застанецца на складзе, бо для паспяховай вакцынацыі патрэбныя дзве дозы прэпарату.

Дагэтуль у Польшчу было дастаўлена 310 тысяч доз вакцыны супраць каранавіруса, а першую дозу прышчэпкі атрымала прыблізна 40 тысяч чалавек.

iar/эж