У панядзелак, 4 студзеня ў Польшчу прыбудзе чарговыя 310 тысяч доз вакцыны супраць каранавіруса Sars-Cov-2 вытворчасці кампаніяў Pfizer і BioNTech.
Кіраўнік канцылярыі прэм'ер-міністра Польшчы Міхал Дворчык паведаміў, што ў панядзелак колькасць вакцын супраць каранавіруса, дастаўленых у так званыя вузлавыя больніцы, дасягне ў агульнай складанасці каля 200 тысяч доз:
-У хуткім часе ўсе дозы вакцынаў, якія былі дастаўленыя для «нулявой групы» будуць перададзеныя ў «вузлавыя лякарні». Аднак пэўная частка з гэтых першых дзвюх партыяў застанецца на складзе, бо для паспяховай вакцынацыі патрэбныя дзве дозы прэпарату.
Дагэтуль у Польшчу было дастаўлена 310 тысяч доз вакцыны супраць каранавіруса, а першую дозу прышчэпкі атрымала прыблізна 40 тысяч чалавек.
iar/эж