У суботу, 2 студзеня, Міністэрства аховы здароўя Польшчы паведаміла пра 6945 новых выпадкаў заражэння каранавірусам Sars-CoV-2. За апошнія суткі ад гэтай хваробы памерлі 102 пацыенты. Больш за ўсё новых выпадкаў каранавіурса выяўлена ў цэнтральным Мазавецкім ваяводстве, а менш за ўсё – у паўднёвай частцы краіны, у Сьвентакшыскім ваяводстве.
Прафесар Пётр Рэліга з Варшаўскага медычнага ўніверсітэта лічыць, што цяперашняе зніжэнне колькасці новых выпадкаў каранавіруса з'яўляецца вынікам выканання сацыяльных абмежаванняў:
-Выкананне сацыяльнай адлегласці спрычынілася да запавольвання эпідэмія. Аднак, улічваючы, што ў нас агулам налічваецца каля 1,5 млн пацверджаных выпадкаў хваробы, можна быць пэўным, што значна большая частка нашага грамадства ўжо сутыкнулася з гэтым вірусам.
З пачатку эпідэміі каранвіруса Sars-CoV-2 ад гэтай хваробы памерла 29048 жыхароў Польшчы.
iar/эж