Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Якасць паветра ў Польшчы палепшылася

03.01.2021 08:30
Галоўная інспекцыя аховы навакольнага асяроддзя паведаміла, што за апошнія два гады ў Польшчы адбылося значнае паляпшэнне якасці паветра.
Ілюстрацыйны здымакImage by Rudy and Peter Skitterians from Pixabay/CC0

Прадстаўнік Інспекцыі Барбара Точка адзначыла, што дапушчальная канцэнтрацыя забруджвальных рэчываў усё яшчэ перавышае нормы. Такое перавышэнне дзённай нормы канцэнтрацыі пылу ПМ10 часцей за ўсё фіксавалася ў Малапольскім і Сілезскім ваяводствах.

Якасць паветра палепшылася, між іншым, пад уплывам метэаралагічных умоў, гэта значыць цёплай зімой і ветрам, а таксама праграм, якія падтрымліваюць экалагічныя інвестыцыі, напрыклад, заменай старых печаў на новыя.

Чыноўніца зазначыла, што ў 2019 годзе канцэнтрацыя забруджвальных рэчываў "практычна ва ўсіх месцах краіны" знізілася ў параўнанні з 2018 годам.

- 2019 год стаў годам, у якім было зафіксавана найменшая колькасць зон, дзе нормы былі перавышаны з 2004 года.

Нормы канцэнтрацыі бензапірэну, аднаго з самых небяспечных кампанентаў смогу, па-ранейшаму перавышаныя, але ў меншых маштабах, чым у папярэднія гады. Гэта паляпшэнне бачна і ў выпадку 2020 года.

юл