Сіноптыкі Інстытута метэаралогіі і воднай гаспадаркі (IMGW) прагназуюць, што тэмпература пачне паніжацца на гэтым тыдні, таксама чакаецца моцны снегапад.
Снег сёння выпадзе на поўначы Польшчы, снежнае покрыва можа вырасці прыблізна на 10 сантыметраў. Прагнозы на сем дзён гавораць пра пастаяннае паніжэнне тэмпературы і інтэнсіўны снегапад па ўсёй Польшчы.
«Зіма ўдарыць з усіх сіл у бліжэйшыя выходныя, але мы не можам казаць пра »звера з усходу«, як некаторыя СМІ называюць змену надворʼя, кажа прэс-сакратар IMGW Гжэгаж Валіеўскі:
-Снег будзе падаць у цэлай краіне. Нават днём будзе каля 0 градусаў. Усё ж такі тэмпература ноччу не будзе падаць ажно так моцна, як некаторыя пішуць. Яна не будзе ніжэй за мінус 10 градусаў.
Моцныя ападкі снегу пачнуцца ў чацвер. Інстытут метэаралогіі і воднай гаспадаркі рыхтуе прагноз на сем дзён наперад. Мадэлі, зробленыя сіноптыкамі на наступныя дні, паказваюць, што зімовае надворʼе захаваецца, а тэмпература можа нават панізіцца.
Пасля 11 студзеня ў Польшчы можа апусціцца да мінус 17 градусаў.
ав