Праверка паказала, што вядомыя людзі, прышчэпленыя ад каранавіруса ў Медыцынскім універсітэце Варшавы, былі ўнесены ў спіс вакцынацыі як немедыцынскі персанал. Акрамя таго, яны былі запісаныя ў чаргу да таго, як было выдадзена прадпісанне, якое дазволіла зрабіць прышчэпку дадатковым людзям, калі існуе рызыка змарнаваць вакцыну. Пра першыя высновы з праверкі Нацыянальнага фонду аховы здароўя паведаміў міністр аховы здароўя Адам Нядзельскі.
Нагадаем, на днях высветлілася, што пад канец года ў рамках прышчэпак для медперсаналу вакцыну атрымалі вядомыя палякі, у тым ліку шэраг актораў, Крысціна Янда, Марыя Северын і Віктар Збароўскі, сатырык Кшыштаф Матэрна і іншыя.
- Пасля першага дня мы, безумоўна, можам сказаць, што адбылося наўмыснае парушэнне правілаў Нацыянальнай праграмы вакцынацыі, – сказаў міністр аховы здароўя.
Міністр паінфармаваў, што выяўленыя парушэнні толькі ў першы дзень з'яўляюцца падставай для накладання штрафу ў памеры больш за 250 тысяч злотых. Гэта мінімальны штраф, які павінен улічваць Універсітэцкі клінічны цэнтр Варшаўскага медыцынскага ўніверсітэту ў выпадку парушэння правілаў Нацыянальнай праграмы вакцынацыі, паведаміў міністр.
Дзяржаўны тэлеканал TVP Info заўважае, што пра скандал з вакцынацыяй вядомых людзей у Польшчы пішуць у розных краінах свету – ад Германіі па Непал.
ав